Пятніца, 19.04.2024, 20:12
Вітаю Вас Госьць | RSS

...

Тэксты 2

старонкі:  1   3   4


Другі альбом (2011)

01. Палыннае поле

Музыка: Вольга Грышчанка (Тутэйшая Шляхта)
Словы: Іван Цітавец

Славутыя продкі – былыя ліцьвіны
З туману далёкіх вякоў устаюць
Сапега, Ягайла і род Радзівілаў
У памяці нашай ашчадна жывуць
 
Прыпеў:
Шляхецкія строі, шляхецкія танцы –
Ваенных пажараў густыя дымы
Ах, долечка-доля – палыннае поле
А ў полі палынным адны курганы
 
Тут Вітаўт і Кейстут, Альгерд і Хадкевіч
Тут дух Еўфрасіньні да згоды гукаў
Пясьняр наш Агінскі, наш геній Міцкевіч
Да зор Семяновіч дарогу шукаў
 
Сыны Беларусі – Тадэвуш Касьцюшка
Кастусь Каліноўскі – народны герой
Паэт Сыракомля і слынны Манюшка
Сьвятло дарагое Радзімы маёй.

02. Сьвяціў месяц
 
Музыка і словы народныя
Рэстаўрацыя тэксту: Сяргей Масьціцкі, Ганна Дубовік
Саліст: Андрэй Копыл

Сьвяціў месяц, сьвяціў ясны, ды стаў патухаць
Любіў хлопец дзяўчыначку, ды стаў пакідаць
Сядлаў каня, зьяжджаў з двара на шлях ваяваць
Дзяўчыну сваю любую пакінуў чакаць
 
Ляцела хмара чорная за ясным сонцам усьлед
Прыйшла часіна цёмная на ўвесь белы сьвет
Прыйшла часіна цяжкая зямельку бараніць
За любага, каханага, дзяўчынка, памалісь
 
Ой, шэрая зязюлечка, скажы, скажы ж ты мне
Ой, ці чакае любая ў роднай старане
Ці будзе мне яна яшчэ, ой, коніка сядлаць
А можа, будзе век адна гора гараваць
 
Сьвяціў месяц, сьвяціў ясны, ды стаў патухаць
Любіў хлопец дзяўчыначку, ды стаў пакідаць.

03. У каралеўскім войску

Музыка і словы народныя

У каралеўскім войску конікі іржуць
У каралеўскім войску конікі іржуць
А ў пана Лацмана дзевачка плача
Дзевачка ўсё плача, замуж ня хоча
 
Цыц жа ты, дзеванька, плачаш ты чаго
Вазьму цябе замуж за слугу свайго
Яму варыць будзеш, а мне падаваць
Яму пасьцель слаці, а са мною спаць
 
А, пану мой, пану, бадай ты прапаў
Раз такую долю ты мне пазгадаў
Не насіла маці мая двух паясоў
Не любіла маці дваіх мужыкоў
 
Каму варыць буду, таму падаваць
Каму пасьцель слаці, з тым і буду спаць
У каралеўскім войску конікі іржуць
У каралеўскім войску конікі іржуць.

04. Гэй, паехаў сын Даніла
 
Музыка і словы народныя

Гэй, паехаў сын Даніла
Ды на Русь на вайну
Гэй, пакінуў сын Даніла
Маладую жану
 
Даніла:
Но! Пайшоў, гняды!
А ты, Кацярына, бывай, бывай
На вайну еду!
 
Гэй, пісала яму маці
Тры лісточкі да яго
Гэй, вярніся, сын Даніла
Ты да дому сваяго
 
Даніла:
О! Маці ліст даслала!
Вярніся, сын Даніла…
Чаго вярніся? Шчэ ж да вайны не даехаў!
 
Ды ўжо твая Кацярына
Сваю долю паняла
Коні твае вараныя
Пазаезжвала
 
Даніла:
Што? Коней маіх вараных пазаезжвала?
Ну, Кацярына, як ты магла!
 
І вярнуўся сын Даніла (2 разы)
 
І ў тое лета вайна на Русі не адбылася
 
Даніла:
Ну, Кацярына! Усю кар’еру паламала!

05. Цёмна хмара

Музыка і словы народныя
Гармонія: Уладзімер Тэраўскі, пачатак ХХ ст.

Наступае цёмна хмара, налягае сіня
Парадзіла ўдовачка жаўнерскага сына
Прарадзіла, парадзіла, ды не дала долі
Толькі дала бела ліца і чорныя бровы
 
А на што мне бацька, маці бела ліца далі
Калі мяне маладога ў рэкруты забралі
Смык ружовы, смык ружовы, а скрыпачка з руты
Як зайграе - сэрца вяне, на Ўкраіну йдучы
 
Пакрапляйце дарожачку, каб не так пылела
Разважайце бедну маці, каб не так жалела
Чорны птахі, белы чайкі сіне мора ўкрылі
Маладыя рэкруцікі на вайну ступілі
 
Чорны птахі, белы чайкі, ўздыміцеся ўгору
Маладыя рэкруцікі, вярніцеся к дому
Смык ружовы, смык ружовы, а скрыпачка з дылі
Як зайграе - сэрца вяне: сыночка забілі
 
Наступае цёмна хмара, налягае сіня.

06. Сармацкі наш край

Музыка і словы: Крыштаф Клябан, ХVI ст.

Сармацкі наш край вялікі
З гэтай радасьці нязвыклай
Узносьце вы хвалу да Бога
Дабра шмат ёсьць у якога.

07. Псалма. Заўжды, Пане

Музыка і словы: Вацлаў з Шамотул, XVI ст.

Заўжды Пане, спадзеў я свой
Веру злучаю ўсю з табой
Я ня буду ганьбаваны
Бо табою падтрыманы.

08. Псалма. Пакінь жа ты сяброўства мо зь людзямі злымі

Музыка і словы: Цыпрыян Базылік, ХVI ст.

Пакінь жа ты сяброўства мо зь людзямі злымі
І не ўпадзі яшчэ ў распусту хіба з тымі
Хто заўсёды імкнецца жыць у весялосьці
І чым далей, тым болей набірае злосьці
Такія хутка зьвянуць, быццам сена
Тое, што зелянее рана, толькі маладое
 
09. Oratio Dominica

Музыка і словы: Цыпрыян Базылік, ХVI ст.
 
Ойча наш, сутны на небе, грэшныя просім цябе мы
Хай твае імя сьвяціцца, царства твае да нас прыйдзе
Хай твая воля настане на зямлі так, як на небе.
 
10. Два танцы Войцаха Длугарая

Музыка: Войцах Длугарай, ХVI ст.

11. Ах, вы, столікі мае

Музыка і словы народныя
 
Ах, вы, столікі мае, вы цясовенькія
Дык чаго ж вы стаіцё, незасьцеленыя
 
Ах, вы, госьцікі мае, маладзенькія
Дык чаго ж вы сядзіцё, хлеба, солі не ясьцё
 
Калі хлеб наш не пушон, дык мы выпалаем
А гаспадар невясёл, дык мы выпытаем
 
Ах, вы, столікі мае, вы цясовенькія
Дык чаго ж вы стаіцё, незасьцеленыя.

старонкі:  1   3   4
Мэню сайта
Апытанка
Якія песьні ТШ Вам больш даспадобы?
Усяго адказаў: 106
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасьцей: 1
Карыстальнікаў: 0