Аўторак, 23.04.2024, 14:53
Вітаю Вас Госьць | RSS

...

Тэксты 3

старонкі:   1    2    4

12. Павей, ветрык

Музыка і словы народныя

Павей, ветрык, павей
З высокага гаю
Прыедзь, мой міленькі
З далёкага краю

Ой, цяжка павеяць
Калі гай высокі
Ой, цяжка прыехаць
Калі край далёкі

Баліць мне галоўка
Няма чым зьвязаці
Далёка мой мілы
Каго ж мне паслаці

Зьвяжу я галоўку
Шаўковым платочкам
Пашлю па мілога
Сівым галубочкам

Ляці, голуб сівы
Назад вараціся
Зь кім мілы гуляе
Ты мне пахваліся.

16. Ой, сад-вінаград

Музыка і словы народныя

Ой, сад-вiнаград
Зялёная вішня
Стаіць хлопец пад вакном
каб дзяўчына выйшла

Прыпеў:
Ой, рув-рува-я
Рува-рува-рува-я
Рува-рува-рува-я
Выйдзі дзеўчына мая!

Ня стой пад вакном
Ня тупай нагою
Бо ня выйду і ня стану
Гаварыць з табою

Ня стой пад вакном
Не тапчы травіцы
Бо ня любяць цябе дзеўкі
Ідзі да ўдавіцы

Ой, сад-вiнаград
Зялёная вішня
Стаіць хлопец пад вакном
Каб дзяўчына выйшла.

17. Як пайшла я па лугу

Музыка і словы народныя
  
Як пайшла я па лугу, як пайшла я па лугу
Па зялёнай па траўцы, па зялёнай па траўцы
 
Мне сустрэўся дваранін, мне сустрэўся дваранін
У калматай у шапцы, у калматай у шапцы
 
Хадзі, дзеўчына, ка мне, мы паедзем на кане
У распісным вазочку па зялёным лясочку
 
Ох, я знаю вас, дваран, што ні слова – то абман
Да сябе стаў барын зваці, каб са мною ночку спаці.

18. Ой, зеленэ жыто

Музыка і словы народныя

Ой, зеленэ жыто, зеленэ                
Хорошыя госьці ў менэ
 
Ой, зеленэ жыто ля сяла
Харошыя госьці да стала
 
Ой, зеленэ жыто, зеленэ
Харошыя госьці у менэ
 
Зелянее жыто за сялом
Харошыя госьці за сталом
 
Ой, не сей, Васілю, ты жыта
Бо ня будзе ў нас с табой жыцця
 
Са сваім я сяду казаком
Пад зялёным яварком
 
Пад яварам вецер ня вее
Пад яварам сонца ня грэе
 
Явар сохне-вяне, не цьвіце
Мая міла замуж ідзе.


старонкі:   1    2    4
Мэню сайта
Апытанка
Якія песьні ТШ Вам больш даспадобы?
Усяго адказаў: 106
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасьцей: 1
Карыстальнікаў: 0