Чацьвер, 25.04.2024, 17:55
Вітаю Вас Госьць | RSS

...

Тэксты 4

старонкі:  1   2   3

Вясна 2012

Выйдзі, галубка

Музыка: Лявон Махнач (Тутэйшая Шляхта)
Словы: Янка Купала, пач. XX ст.
Саліст: Дзьмітрый Маціеўскі

Зайшло ўжо сонейка, цень лёг на гонейка
Уецца туман сенажацяй
Выйдзі, дзяўчынка, выйдзі, галубка
У садзік ка мне пагуляці
 
Хвілямі шыбкімі, у цені пад ліпкамі
Час нам праходзіці будзе
Бачыці будуць зоры і месяц
Бачыць не будуць нас людзі
 
Казкамі дзіўнымі, будуць галінамі
Ліпкі шумеці дзівіцца
Будзе прыветліва пець салавейка
Буду слугой, ты царыцай
 
Радасьцю, уцехамі пад ліпак стрэхамі
Будзе нам доля ў ноч гэту
Сэрца – вы струны, ударым каханьнем
На зайздрасьць цэламу сьвету
 
Выйдзі ж, дзяўчынка, выйдзі, галубка
У садзік ка мне пагуляці
Ужо зайшло сонейка, цень лёг на гонейка
Уецца туман сенажацяй
Выйдзі, дзяўчынка, выйдзі, галубка
У садзік ка мне пагуляці.
 
Чырвоная каліначка

Музыка і словы народныя
Салістка: Марыя Копцель-Сьцяпура

Чырвоная каліначка ў зялён луг сьхілілася
У зялёны луг сьхілілася, дзяўчына зажурылася
Малада зажурылася, што ад роду адбілася
Ай, ад роду ад радочку, цяжка майму жываточку
 
Прыпеў:
Цяжка жыці, цяжка быці
Ў чужой земцы, у чужой земцы маладзіцы
Ой, пайду, гуляючы, долі шукаючы
Ой, іду я, гукаю, сваёй долі шукаю
Ты адклікніся, доля, на тым боку мора
Прыплыві, мая доля, з таго боку сіняга мора
 
А прыплыві, мая доля, а к крутому беражочку
А к крутому беражочку, а к ліповаму кусточку
Мы ж напішам па лісточку і пашлём іх па радочку
Няхай радня прачытае, назад пісьма адсылае.

Сьвяты Мікалай

Музыка і словы народныя
Салістка: Вера Жыбуль

Сьвяты Мікалай сеў у канец стала
Добры вечар, шчодры вечар
Галоўку скланіў, сьлёзанькі разліў
Добры вечар, шчодры вечар.

...

Ой, відзі, Бог

Музыка і словы народныя
Апрацоўка: Рамуальд Твардоўскі, другая палова XX ст.
Саліст: Дзьмітрый Маціеўскі
 
Ой, відзі, Бог, відзі, творца
Што ўвесь сьвет прападае
Арханёла Габрыеля
Ў Назарэт пасылае
 
Абвясьціце ў Назарэце
Стала слава ў вярцепе
Тры, тры, тры каралі
Нясуць Хрысту дары
 
Ліван, мірра, злата, дары
Хрысту прыносяць
А ўвайшоўшы ў храм Божы
Падаюць на калена
 
Ірад вельмі засмуціўся
Бо Хрыстос нарадзіўся
Слугі свае пасылае
Загубіць Хрыста жадае
 
Ой, відзі, Бог, відзі, творца
Што ўвесь сьвет прападае
Арханёла Габрыеля
Ў Назарэт пасылае.

Каляды 2011

Ходзіло-блудзіло
 
Музыка і словы народныя
Палеская калядная
Салістка: Юлія Літвінава
 
Ходзіло-блудзіло сэмсот малойцэў. Шчодры вэчор!
Сэмсот малойцэв, сем коляднічкэў. Шчодры вэчор!
Прыблудзілыса к новому двору. Шчодры вэчор!
К новому двору, к пану Рыгору. Шчодры вэчор!
Ой, добры вэчор, пане Рыгорэ! Шчодры вэчор!
Мы ж твого двора нэ мінаемо. Шчодры вэчор!
Мы ж усі тэбэ вэлічаемо! Шчодры вэчор!
І з Рожджэством прывітаемо! Шчодры вэчор!

What child is this?

Музыка: народная, Англія, XVI ст.
Арыгінальны англамоўны тэкст: Уільям Чаттэртан Дыкс, 1865 г.
Пераклад на беларускую мову: Ганна Дубовік
Салістка: Марыя Копцель-Сьцяпура

What child is this who, laid to rest on Mary’s lap is sleeping?
Whom angels greet with anthem sweet, while shepherds watch are keeping?
This, this is Christ the King, whom shepherds guard and angels sing;
Haste, haste to bring Him laud the Babe, the Son of Mary.

Што за дзіця сьпіць на руках у сваёй матулі ў сьвятой?
Каго анёлаў хваліць хор, чый сон для ўсіх спакой?
Хрыстос зьявіўся ў сьвет - анёлаў весьцяць сьпевы.
Славім, славім мы яго - дзіця Марыі-Дзевы.

На Йорданской рэчцы

Музыка і словы народныя
Апрацоўка: Рамуальд Твардоўскі, другая палова ХХ ст.
Саліст: Дзьмітрый Маціеўскі

На Йорданской рэчцы ціха вада стаяла
Ой, там Маці Божа Йсуса Хрыста купала
 
А скупаўшы, там яго спавіла
А спавіўшы, ў ясельцы палажыла
 
А над тымі ясьлямі сівы валы стаялі
На Сьвятое Дзіцятка сваім духам дыхалі
 
На Йорданской рэчцы ціха вада стаяла
Ой, там Маці Божа Йсуса Хрыста купала.

старонкі:  1   2   3
Мэню сайта
Апытанка
Якія песьні ТШ Вам больш даспадобы?
Усяго адказаў: 106
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасьцей: 1
Карыстальнікаў: 0