Субота, 20.04.2024, 04:30
Вітаю Вас Госьць | RSS

...

Гісторыя

 

Фальклорны ансамбль "Тутэйшая Шляхта” створаны ў 1992 годзе пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Удзельнікі ансамбля - выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты ўніверсітэта і проста шляхцічы па духу. За час свайго існавання ансамбль прымаў удзел у шматлікіх канцэртах, неаднаразова гастраляваў у Польшчы, Летуве, Латвіі, Эстоніі, Украіне, Расіі. У чэрвені 2000 года ансамблю "Тутэйшая Шляхта” прысвоена ганаровае званне "Народны”. У 2001 годзе пабачыў сьвет першы студыйны альбом. Канцэртная праграма калектыва складзена ў асноўным з малавядомых беларускіх песьняў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца адраджэнню музыкі, калісь папулярнай у асяроддзі вялікалітоўскай беларускай шляхты. Музычныя творы ансамбля "Тутэйшая Шляхта” адрозьніваюцца мяккай, лірычнай, шляхетнай манерай выканання. Калектыў з'яўляецца родапачынальнікам стылю шляхетны рок. У 2011 г. выйшаў у сьвет другі студыйны альбом фальклорнага ансамбля "Тутэйшая Шляхта”. Кружэлка ўвабрала ў сябе 19 музычных твораў, сярод якіх можна пачуць старажытныя ваенныя песьні, сьвецкія сьпевы і музыку, песьні местачковай шляхты, а таксама ўласныя творы калектыва. Выхад альбома прысьвечаны 90-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 

У 2013 г. у рамках фестываля народнай творчасьці "Сузор'е" ансамбль"Тутэйшая Шляхта" чарговы раз пасьпяхова абараніў званне "Народны" і па адзінагалосным рашэнні журы стаў лаўрэатам фестываля, тым самым атрымаўшы ганаровае званне ЛЕПШАГА народнага самадзейнага ансамбля г. Менска. У гэтым жа годзе "Тутэйшая Шляхта" адзначыла 20-годдзе калектыва.

 

 

 

Faĺklorny ansambĺ "Tutejšaja Šliachta” stvorany ŭ 1992 hodzie pry Bielaruskim dziaržaŭnym univiersitecie. Udziĺeniki ansamblia - vykladčyki, supracoŭniki i studenty ŭniviersiteta. Za čas svajho isnavannia ansambĺ prymaŭ udziel u šmatlikich kancertach, nieadnarazova hastraliavaŭ u Poĺščy, Lietuvie, Latvii, Estonii, Ukrainie. U červieni 2000 hoda ansambliu "Tutejšaja Šliachta” prysvojena hanarovaje zvannie "Narodny”. U 2001 hodzie pabačyŭ śviet pieršy studyjny aĺbom. Kancertnaja prahrama kaliektyva skladziena ŭ asnoŭnym z malaviadomych bielaruskich pieśniaŭ. Asablivaja ŭvaha ŭdzialiajecca adradženniu muzyki, kaliś papuliarnaj u asiaroddzi bielaruskaj šliachty. Muzyčnyja tvory ansamblia "Tutejšaja Šliachta” adroźnivajucca miakkaj, liryčnaj, šliachietnaj manieraj vykanannia. Kalektyŭ zjaŭliaiecca rodapačynaĺnikam styliu šliachetny rok. U 2011 hodzie vyjšaŭ u śviet druhi studyjny aĺbom faĺklornaha ansamblia "Tutejšaja Šliachta”. Kruželka ŭvabrala ŭ siabie 19 muzyčnych tvoraŭ, siarod jakich možna pačuć staražytnyja vajennyja pieśni, śvieckija śpievy i muzyku, pieśni miestačkovaj šliachty, a taksama ŭlasnyja tvory kalektyva. Vychad aĺboma pryśviečany 90-hoddziu Bielaruskaha dziaržaŭnaha ŭniviersiteta.

U 2013 h. u ramkach fiestyvalia narodnaj tvorčaści "Suzorje" ansambĺ "Tutejšaja Šliachta" čarhovy raz paśpiachova abaraniŭ zvannie "Narodny" i pa adzinahalosnym rašenni žury staŭ laŭreatam fiestyvalia, tym samym atrymaŭšy hanarovaje zvannie LEPŠAHA narodnaha samadziejnaha ansamblia h. Mienska. U hetym ža hodzie "Tutejšaja Šliachta" adznačyla 20-hoddzie kaliektyva.

 

Мэню сайта
Апытанка
Якія песьні ТШ Вам больш даспадобы?
Усяго адказаў: 106
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасьцей: 1
Карыстальнікаў: 0